Узнагароды за працу      

Па выніках работы за 2022 год у раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае ўшаноўванне бярэзінцаў, якія ўнеслі свой важкі ўклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Бярэзіншчыны.  Дырэктар ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Наталля Маеўская ўдастоена Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі бібліятэкар Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Валянціна Наскавец атрымала Ганаровую грамату Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, спорта і турызма.