280 гадоў таму назад у 1743 годзе першая згадка ў пісьмовых дакументах пра Божынскую Свята-Іллінскую ўніяцкую царкву.
245 гадоў таму назад у 1778 годзе ў мястэчку Беразіно нарадзіўся будучы «бярэзінскі прарок» Апанас Тадэвушавіч Марцінкевіч.
170 гадоў таму назад у 1853 годзе заснаваны Бярэзінскі спіртзавод у маёнтку графа Патоцкага ў мястэчку Беразіно як бровар. У справе са спісамі бровараў па паветах Мінскай губерні сказана: «Ігуменскі павет № 18 Бярэзінскі завод графа Аўгуста Патоцкага на 3000 вёдраў у год». Гэта была дробная спіртавая вытворчасць, дзе пераважала ручная праца. Кіраваў заводам немец Вульф.
115 гадоў таму назад у 1908 годзе ў Беразіно ўпершыню адбыўся кінасеанс, падчас якога бярэзінцы ўбачылі на экране "жывыя фатаграфіі".
110 гадоў таму назад у 1913 годзе адкрыта земская тэлефонная станцыя Беразіно-Ігумен-Мінск.
100 гадоў таму назад у 1923 годзе ў Мінску нарадзілася сувязная 345-га партызанскага атрада Вера Іванаўна Лясных, яе імем названа вуліца ў Беразіно.
100 гадоў таму назад у 1923годзе ў вёсцы Сяліба адкрыліся клуб і прыклубная бібліятэка на 400 кніг.
95 гадоў таму ў Беразіно ў 1928 годзе пачаў дзейнічаць радыёвузел, які абслугоўваў 150 радыёслухачоў.
85 гадоў таму назад у 1938 годзе створана Багушэвіцкае лясніцтва.
50 гадоў таму назад ў 1973 годзе ў раённай бальніцы адкрылася аддзяленне пералівання крыві.
45 гадоў таму назад у 1978 годзе Бярэзінская метэастанцыя па выніках другога паўгоддзя названа першай у рэспубліцы, Бярэзінскі хлебазавод прызнаны лепшым па выніках работы за ІІІ квартал, ДЭУ-718 па выніках года заняло другое месца ў рэспубліцы.
40 гадоў таму назад у 1983 годзе ў калгасе «Ленінскія дні» пачала дзейнічаць першая ў раёне пральня самаабслугоўвання.
40 гадоў таму назад у 1983 годзе ўведзена ў эксплуатацыю новая вытворчая база ДЭУ-192 (цяпер філіял КУП "Мінскаблдарбуд - "ДРБУ №192".