Праектная дзейнасць

Краязнаўча-асветніцкі праект Бярэзінскай ЦРБ “Гісторыя раёна ў суквецці датаў і імёнаў” разлічаны на тры гады зоркай малой радзімы (2018-2020гг.). Праект прадугледжвае літаральна штомесячнае правядзенне эксклюзіўных акцый-мерапрыемстваў краязнаўча-патрыятычнага характару для ўсіх катэгорый насельніцтва: да Года малой радзімы; 95-годдзя Бярэзінскага раёна; 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; 75-годдзя Вялікай Перамогі. Праект дазваляе ўкараніць у практыку ЦБ новыя формы краязнаўчай прапаганды: галерэю герояў малой радзімы, злёт носьбітаў аднаго прозвішча, аўтастанцыю для дапытлівых, краязнаўчы прыпынак, экскурсійна-краязнаўчае бюро, акцыі ўшанавання  “Равеснік раёна”, рэкламнае шоў “Вось дык вёска, вось дык мы!”, арт-гасцёўню, вечарыны ажыўшых біяграфій слынных землякоў. Доўгатэрміновы праект скіраваны на папулярызацыю краязнаўства, павышэнне ўзроўню дасведчанасці сучаснікаў, паказ гісторыі малой радзімы праз лёсы землякоў, якія служаць узорам патрыятызму і адданасці роднаму краю.

У  Год малой радзімы  на Бярэзіншчыны запатрабаваны праект Бярэзінскай ЦБ «Краязнаўчы лекторый на колах», які садзейнічае ўмацаванню іміджу раённай бібліятэкі як мабільнага і аператыўнага краязнаўчага-прапагандысцкага і асветніцкага цэнтра ва ўмовах адсутнасці ў рэгіёне раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Мабільны праект дазваляе ладзіць   лекторыі для мясцовых жыхароў, маладых спецыялістаў раёна, школьнікаў, замежных гасцей, наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання пажылых людзей ТЦСАН. Бібліятэчнае экскурсійнае бюро прапануе туры па памятных мясцінах Бярэзіншчыны “Малая радзіма славутасцяў і памятных мясцін”, “Гісторыя – у кожным камяні”, “Вясковыя брэнды”, “Вось яно, наша Нью-Беразіно” з цыклам трыбун гонару “Знаны род на ўсю Еўропу: Ваньковічы”, “Мясцовыя славутасці”, “Серабрыстыя таполі з Парыжу”, “Прэзідэнт Акадэміі навук з маленькай вёскі”.

Выдавецкая дзейнасць – запатрабаваны напрамак сацыякультурнай інфармацыйнай дзейнасці Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Штогадова бібліяграфічная служба ЦБ здзейсняе выпуск серыі літаратурна-краязнаўчых выданняў: краязнаўчага рэкамендацыйнага паказальніка “Што чытать аб Бярэзінскім краі”; “Каляндара знамянальных і памятных датаў Бярэзіншчыны”; краязнаўчага-рэкламнага даведніка “Беларускія пісьменнікі юбіляры”.