3-4 сакавіка 35 гадоў таму назад у 1987 годзе з 14 мая 1969 г. да 3-4 сакавіка 1987 г. прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі працаваў фізік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч.
7 сакавіка 35 гадоў таму назад у 1987 годзе адкрыўся новы аўтавакзал.
9 сакавіка 215 гадоў таму назад у 1807 годзе ў Божыне адкрыта прыходскае вучылішча для дзяцей бедных духоўных асоб і дваран (існавала да 1874 года). У ім вучыўся беларускі пейзажыст Гараўскі Іпаліт Гілярыевіч (1 ліпеня 1828г. – год смерці невядомы).
10 сакавіка 35 гадоў таму назад у 1987 годзе аўтабаза № 22 перайшла на безкандуктарную сістэму работы гарадскога пасажырскага аўтатранспарту.
11 сакавіка 100 гадоў таму назад у 1922 годзе адбылася V Ігуменская павятовая канферэнцыя КПБ (б).
25 сакавіка 80 гадоў таму назад у 1942 годзе з партызанскіх груп, што дзейнічалі ў наваколлях вёсак Жарамец і Баравіно, створаны партызанскі атрад “Непераможны” (камандзір Цімафей Іванавіч Кускоў).
28 сакавіка 100 гадоў таму назад у 1922 годзе ў в .Міраслаўка Бярэзінскага раёна нарадзіўся Каўко Аляксей Трафімавіч, пісьменнік, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна. Памёр 23 верасня 2012 года.