Выхаваўча-асветніцкі міжведамасны пілотны праект

"ШТУРМ"

"Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі"

Мэта: стварэнне інтэрактыўнай, крэатыўнай пляцоўкі для дзяцей і падлеткаў сацыяльна неабароненай катэгорыі дэзадаптыўных паводзінаў

Асноўныя задачы: Пашырэнне арсенала выхаваўчых сродкаў і шляхоў актыўнага ўздзеяння на падлеткаў і моладзь, напаўненне новым зместам, новай методыкай;

каардынацыя форм і прыёмаў міжведамасных структур па рабоце з дзецьмі і падлеткамі;

фарміраванне ў падлеткаў сацыальна актыўных, адказных паводзінаў і карыснай арганізацыі вольнага часу, накіраваных на ўдасканаленне юнай асобы;

грамадская рэабілітацыя маладых правапарушальнікаў, прафілактыка самаразбуральных паводзінаў, асацыальных учынкаў.

Мэтавая група: дзеці і падлеткі дэзадаптаваных паводзінаў і выхаванцы сям'яў, прызнаных у сацыяльна-небяспечным становішчы.

Супрацоўніцтва: суб'екты міжведамаснай прафілактыкі, грамадскія аб'яднанні, навучальныя ўстановы,  аздараўленчыя лагеры

Перыяд рэалізацыі: сакавік 2021-май 2022гг. 

Кароткае апісанне праекта: праект прадугледжвае штомесячнае правядзенне розных мерапрыемстваў праблемна-тэматычнай накіраванасці з сацыяльна дэзадаптыўнымі падлеткамі, накіраваных на адраджэнне іх сацыяльнага статусу ў калектыве аднагодкаў.

Каардынатар і кіраўнік праекта: Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці