4 снежня 105 гадоў таму назад у 1917 годзе ў Пагосце праведзены першы валасны з’езд рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.
7-8 снежня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе адбылася 11-я партыйная канферэнцыя.
8 снежня 60 гадоў таму назад у 1962 годзе ў Беразіно была адкрыта школа-інтэрнат.
17 снежня 35 гадоў таму назад у 1987 годзе з падначаленага Чэрвенскага аддзялення пазаведамаснай аховы выведзена і ўтворана Бярэзінскае падраздзяленне пры аддзеле ўнутранных спраў Бярэзінскага райвыканкама з агульнай колькасцю ў 70 чалавек.
25 снежня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Беразіно адбылася раённая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі.
25 снежня 60 гадоў таму назад у 1962 годзе адбылося скасаванне Бярэзінскага раёна, яго тэрыторыя перададзена Чэрвеньскаму раёну.
26 снежня 115 гадоў таму назад у 1907 годзе ў в.Пагост нарадзіўся Маркоўскі Антон Барысавіч, у маі-ліпені 1944г. камандзір партызанскай брыгады №120. Памёр 1 снежня 1979 г.
31 снежня 35 гадоў таму назад у 1987 годзе ў Беразіно ўведзена ў лік дзеючых станцыя тэхнічнага абслугоўвання легкавых аўтамабіляў (СТАА).
У пачатку снежня 105 гадоў таму назад у 1917 годзе ў Ігуменскім павеце, а таксама ў Беразіно створаны чырвонагвардзейскія атрады.
У пачатку снежня 15 гадоў таму назад у 2007 годзе Міхаіл Аляксандравіч Папруга ў складзе групы беларускіх народных музыкаў, якая суправаджала Прэзідэнта РБ, наведаў Венесуэлу.
У снежні 105 гадоў таму назад у 1917 годзе была закончана арганізацыя Савецкай улады ў Ігумені і павеце. На Ігуменшчые барацьбу за Савецкую ўладу ўзначальвалі Б.С.Гарбачоў і В.П.Сяцько.
У апошнія дні снежня 15 гадоў таму назад у 2007 годзе ў Беразіно была ўзведзена радыётэлевізійная перадаючая станцыя.