1 студзеня 100 гадоў таму назад у 1922 годзе нарадзіўся Жуканаў Мікалай Антоновіч, Герой Савецкага Саюза (18 жніўня 1945 г.) 29 чэрвеня 1944 г. на дарозе Пагост-Беразіно група штурмавікоў пад яго камандаваннем знішчыла 9 аўтамашын.
1 студзеня 75 гадоў таму назад у 1947 годзе нарадзіўся Хвалей Яўген Іванавіч, паэт, крытык, публіцыст. Жыхар г. Мінска, уладальнік летніка ў в. Калюжыца Бярэзінскага раёна з 2009 г. Нарадзіўся ў в. Белькаўшчына Стаўбцоўскага р-на.
1 студзеня 40 гадоў таму назад у 1982 годзе ДЭУ-718 перайменавана ў ДРБУ-42.
1-27 студзеня 95 гадоў таму назад у 1927 годзе у раёне праводзіліся перавыбары Саветаў.
10 студзеня (па ст. ст. 29 снежня) 130 гадоў таму назад у 1892 годзе ў в. Калюжыца нарадзіўся Ваньковіч Мельхіёр, польскі празаік, публіцыст. Памёр 10 верасня 1974 г.
15 студзеня 50 гадоў таму назад у 1972 годзе дзяржаўная камісія прыняла Бярэзінскі хлебазавод з хлебапекарным і кандытарскім цахамі – дзень нараджэння хлебазавода.
У сярэдзіне студзеня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Беразіно адбылася нарада старэйшых калгаснікаў раёна.
26-27 студзеня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе адбылася 10-я раённая камсамольская канферэнцыя.
26 студзеня 105 гадоў таму назад у 1917 годзе нарадзіўся Дзяльцоў Павел Андрэевіч, Герой Савецкага Саюза (13 красавіка 1944г.), капітан, камандзір бамбардзіровачнай эскадрыллі, якая бамбіла абаронныя рубяжы ворага на Бярэзіне; 24 чэрвеня 1944 тг. знішчыла мост, па якому адступаў вораг. Памёр 8 мая 1969 г.
26 студзеня 5 гадоў таму назад у 2017 годзе ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Бярэзінскаму РАУС быў уручаны пераходны прыз імя генерал-маёра міліцыі Г.В.Пукава.
У студзені 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Бярэзінскім раённым аддзяленні сувязі быў устаноўленны першы ў раёне тэлевізар.
У студзені 20 гадоў таму назад у 2002 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР в. Божына вернута яе гістарычная назва (з 1964 г. Прырэчнае).
У студзені 20 гадоў таму назад у 2002 годзе ў продажы з’явілася выпушчаная асобным выданнем карта г. Беразіно і Бярэзінскага раёна.
У студзені 35 гадоў таму назад у 1987 годзе Бярэзінская санітарна-эпідэміялогічная станцыя пераехала ў новы двухпавярховы будынак.