3 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Святланы Пятроўны Вінакуравай. Нарадзілася 03.01.1953г. у в. Дзмітравічы Бярэзінскага раёна, беларускі філосаф і сацыёлаг. Доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1996). Начальнік Галоўнага ўпраўлення працы галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (КДК РБ; 2002). Даследуе метадалагічныя і сацыяльна-гістарычныя праблемы маральнага развіцця асобы і грамадства, сацыялагічныя праблемы грамадскай думкі і каштоўнасных арыентацый. З'яўляецца адным з распрацоўшчыкаў і арганізатараў праграмы ўсесаюзнага лонгіцюдыяльнага даследавання па праблемах выбару моладдзю жыццёвага шляху, які праводзіцца з 1980 у 16 рэгіёнах былога СССР, кіраўнік даследчай групы двух этапаў дадзенага даследавання (1980—1988), праведзенага ў Беларусі.
5 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рыгоравіча Хахла. Нарадзіўся 05.01.1948г. у вёсцы Красная Зорка Багушэвіцкага сельскага Савета, беларускі спартсмен, заслужаны майстар спорту СССР (1971г.).
12 студзеня 65 гадоў таму назад у 1958 годзе памёр Кавалёнак Міхаіл Іванавіч, міністр аховы здароўя БССР ў 1940 -1948 г.г. Нарадзіўся 9 лістапада 1900 г. у в. Багушэвічы.
15 студзеня 85 гадоў таму назад у 1938 годзе Бярэзінскі раён увайшоў у склад Магілёўскай вобласці.
18 студзеня 55 гадоў таму назад у 1968 годзе ўведзены новы будынак Гарэніцкай СШ.
21 студзеня 25 гадоў таму назад у 1998 годзе ў вёсцы Новіны быў адноўлены і існуе ўнікальны абрад «Цягнуць Каляду на дуба». У 2011 годзе абраду прысвоены статус нематэрыяльных праяў творчасці чалавека гісторыка-культурнай спадчыны з унясеннем у Дзяржаўны рэестр Рэспублікі Беларусь
30 студзеня спаўняецца 190 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Гіляравіча Гараўскага (30.01.1833 – 28.03.1900), руска-беларускага жывапісца канца XIX стагоддзя, ураджэнца маёнтка Уборкі ў межах в. Астраўкі Ігуменскага павета Мінскай губерні. Больш за 40 карцін знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.