1 верасня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе  ў эксплуатацыю здадзены тыпавы цагляны будынак Мачаскай сярэдняй школы.

1 верасня 60 гадоў таму назад у 1962 годзе быў ўведзены ў строй новы будынак Высакагорскай сярэдняй школы на 320 месц, а таксама ў Беразіно здадзены ў эксплуатацыю чатырохпавярховы цагляны будынак школы-інтэрната на 330 месц.

1 верасня 55 гадоў таму назад у 1967 годзе навучэнцы Бярэзінскай СШ №1 ( зараз  гімназія ) пачалі займацца ў новым трохпавярховым будынку школы.

1 верасня 15 гадоў таму назад у 2007 годзе на базе былой Жорнаўскай школы быў адкрыты турыстычны цэнтр “Юнацтва”.

4 верасня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў калгасе “Бярэзіна” ( вёска Брадзец ) пабудавана электрастанцыя магутнасцю 53 кілаваты.

8 верасня 10 гадоў таму назад у 2012 годзе у аграгарадку Пагост адбылося адкрыццё кафэ “Беларуская хата”.

13 верасня 10 гадоў таму назад  у 2012 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага маста праз раку Бярэзіну на трасе Мінск-Магілёў.

17 верасня 20 гадоў таму назад у 2002 годзе адбылося адкрыццё магазіна раённага вузла паштовай сувязі “Вестачка”.

26 верасня 100 гадоў таму назад у 1922 годзе адбыліся валасныя канферэнцыі сялянак Брадзецкай і Якшыцкай валасцей.

27 верасня 15 гадоў таму назад у 2007 годзе ў Беразіно было ўтворана раённае вытворчае ўпраўленне “Беразінорайзаг”. Утворана яно шляхам аб’яднання Бярэзінскага цэха звадкаванага газу і торфапрадпрыемства імя XXIII з’езда КПСС.            

У верасні 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў калгасе “Памяць Леніна” (в. Мацевічы) у эксплуатацыю здадзены млын.