1 верасня 75 гадоў таму назад у 1948 годзе пасля капітальнага рамонту былога сядзібнага дома графа Патоцкага пачаліся заняткі Бярэзінскай СШ №1.

21 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Барысевіча, беларускага фізіка, Героя Сацыялістычнай працы, акадэміка, ураджэнца вёскі Лучны Мост. (21.09.1923 -25.10.2015).

26 верасня 45 гадоў таму назад у 1978 годзе Пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР драматычнаму калектыву Бярэзінскага раённага Дома культуры прысвоена званне "Народны". Калектыў арганізаваны ў 1970г.

27 верасня 85 гадоў таму назад у 1938 годзе мястэчка Беразіно атрымала статус гарадскога пасёлка.

У верасні 35 гадоў таму назад у 1988 годзе ў вёсцы Капланцы на працягу трох дзён творчая група «Беларусьфільм» здымала дакументальны фільм пра нашага сусветна вядомага земляка - кампазітара Мікалая Равенскага.

У верасні 65 гадоў таму назад у 1985 годзе ў г. Беразіно адкрылася дзіцячая сямігадовая музычная школа па класе баяна, фартэпіяна і духавых інструментаў. У школе налічвалася 40 вучняў.