1 жніўня 100 гадоў таму назад у 1922 годзе ва ўсіх валасцях павета былі адкрыты хаты-чытальні.
2 жніўня 85 гадоў таму назад у 1937 годзе ў Бярэзінскім сельсавеце быў ліквідаваны саўгас “Вялікі Бор”.
5 жніўня 20 гадоў таму назад у 2002 годзе Бярэзінскі цэх звадкаванага газу ўвёў у эксплуатацыю аўтазаправачны пункт.
8 жніўня 20 гадоў таму назад у 2002 годзе памёр Ігнатовіч Сяргей Сцяпанавіч, краязнаўца, удзельнік ВАв, настаўнік гісторыі, стваральнік гісторыка-краязнаўчага музея СШ №1 г. Беразіно, ініцыятар перайменавання вуліцы Жорнаўскай у вуліцу Героя Савецкага Саюза М.Мультана, камандзіра дывізіі, якая вызваляла Беразіно і в. Жорнаўка ад акупантаў ў гады ВАв. Нарадзіўся С.С.Ігнатовіч 19 верасня 1919 года ў г. Беразіно.
11 жніўня 10 гадоў таму назад у 2012 годзе ў г. Беразіно на тэрыторыі РЦР быў усталяваны помнік драўлянай лыжцы, самай вялікай у свеце ( даўжыня 23,62 метра). Стваральнікі лыжкі – народныя майстры Я.Осіпаў, А.Паскробка, В.Мурашка.
18 жніўня 35 гадоў таму назад у 1987 годзе раённая аптэка №19 справіла наваселле і перасялілася ў будынак па вул. М.Горкага.
22 жніўня 20 гадоў таму назад у 2002 годзе ў райбальніцы адкрыты магазін медыцынскай тэхнікі.
25 жніўня 15 гадоў таму назад у 2007 годзе адбылося адкрыццё і асвяшчэнне новапабудаванага Свята-Нікольскага храма г.Беразіно Яго Высокапрыасвяшчэнствам Філарэтам Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усея Беларусі з удзелам свяшчэннаслужыцеляў з іншых дабрачынных акруг.
25 жніўня 15 гадоў таму назад у 2007 годзе на вуліцы імя Васіля Ігнаценкі ў г. Беразіно адбылося адкрыццё і асвяшчэнне мемарыяльнай памятнай Дошкі ў гонар героя-чарнобыльца Васіля Іванавіча Ігнаценкі.
31 жніўня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Мачаску адбылося ўрачыстае адкрыццё аднаго з першых у раёне помнікаў воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У першай палове жніўня 65 гадоў таму назад у 1957 годзе ў Беразіно адбылася першая раённая канферэнцыя добраахвотнага пажарнага таварыства. Выбраны савет з 11 чалавек.
У жніўні 65 гадоў таму назад у 1957 годзе выйшаў першы нумар шматтыражнай газеты “Кіравец” – орган партыйнай арганізацыі і праўлення калгаса імя Кірава. Газета выходзіла два разы ў месяц тыражом 300 экземпляраў.
У жніўні 60 гадоў таму назад у 1962 годзе для Жорнаўскай васьмігадовай школы ўзведзены новы будынак.
У жніўні 35 гадоў таму назад у 1987 годзе будаўнікі МПМК-182 прыступілі да ўзвядзення новага тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы.