1 жніўня 30 гадоў таму назад у 1993 годзе за шэсць кіламетраў ад г. Беразіно пачаў працаваць раённы дзіцячы аздараўленчы лагер «Папараць - кветка».
7 жніўня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Яўхіма (Хаіма) Імануілавіча Рубінчыка, савецкага партыйнага і гаспадарчага дзеяча, генерал-маёра інжынерна-тэхнічнай службы, лаўрэата Сталінскай прэміі. Нарадзіўся ў 1903г у мястэчку Беразіно ў сям'і рамесніка. Узнагароджаны 12 ордэнамі, у тым ліку 4-ма ордэнамі Леніна, 3-ма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Кутузава І ступені, медалямі "За абарону Масквы", "За доблесную працу ў ВАВ", "За перамогу над Нямеччынай», «800-годдзе Масквы». Памёр 06.04.1991г.
19 жніўня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Пятра Паўлавіча Ванкевіча, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Міншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Баравіна (1903-1972).