10:49
Агіт-субота “Не ўкрадзі!”

Праект Бярэзінскай раённай бібліятэкі “Культурная субота” адсалютаваў старту лютаўскай міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Пасябруй з законам” агіт-кампаніяй “Не ўкрадзі!”. Суботнім днём 8 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі запрасілі навучэнцаў гімназіі на ўрок маралі “Чужое ўзяў – свой лёс зламаў!”. Рэкламны стэнд прадставіў ілюстраваныя плакаты па азначанай тэме. Выхаваўчую платформу мерапрыемства забяспечылі монатэатралізаваныя гісторыі “Падгледжана ў жыцці” па праблемах падлеткавага крадзяжу, а таксама мудрыя прытчы і казкі, якія дазволілі ўбачыць партрэт гэтай ганебнай заганы, паразважаць над наступствамі крадзяжу ў равеснікаў, бацькоў, у школе, за кампанію ці па прымусу старэйшых. Галоўныя аспекты раскрыцця праблемы: злодзей – духоўны калека, злачынца, разбуральнік уласнага лёсу. Крадзёж – злачынства і смяротны грэх, адсюль пакаранні ў грамадстве прадугледжаны адпаведныя, - засведчыў экскурс у гісторыю пакарання злодзеяў у розныя часы і эпохі, у розных краінах. Цяжка саскрэсці з сябе бруд заганы, але заўсёды ёсць шанц выправіцца: перамога над сабой – перамога з перамог! На такой аптымістычнай ноце казкай “Злодзей і маска” завяршылася прафілактычнае суботняе мерапрыемства.

   

 

Просмотров: 353 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar