15:15
Арт-гасцёўня “Літаратурныя галасы Бярэзіншчыны”

Увесь лістапад на Бярэзіншчыне доўжыцца месячнік “Літаратурнае краязнаўства ў асобах”. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі наладзілі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН інклюзіўную арт-гасцёўню “Літаратурныя галасы Бярэзіншчыны”. Навідавоку паўсталі героі твораў пісьменніка, лаўрэата літаратурнай Нацыянальнай прэміі, уладальніка медаля Ф.Скарыны Міхася Пазнякова, які ў 70-я гады настаўнічаў на Бярэзіншчыне. Чытацка-тэатралізаваная імпрэза дазволіла калектыўна прачытаць лепшыя творы слыннага літаратара, паяднанага лёсам з бярэзінскім краем.
Кожны з прысутных мог выступіць у ролі самадзейнага артыста зладжанага літаратурнага прадстаўлення па апавяданнях М.Пазнякова “Вяртанне з фронту”, “Клён”, “Цукеркі”, “Голас”, “З новым падыходам”. Літаратурная арт-гасцёўня падарыла ўсім замілаванне мілагучнай беларускай мовай, цікавымі сюжэтамі, магчымасць праявіць аматарскія здольнасці.

Просмотров: 179 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar