10:22
Бібліятэчная імідж-акцыя

   З 15 па 20 верасня на Міншчыне праходзіць акцыя “Міншчына культурная – за Беларусь”. Бібліятэкі Бярэзіншчыны першымі ў раёне ўключыліся ў гэту інфармацыйна-рэкламную культурную кампанію.

15 верасня, непасрэдна ў дзень прафесійнага свята, на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі стартавала імідж-акцыя “Беларусь бібліятэчная”. Галоўная бібліятэчная ўстанова Беразіно прапанавала даросламу насельніцтву райцэнтра з прадстаўніцтвам  членаў працоўных калектываў дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка ў авангардзе культурнага жыцця горада і раёна”. Рэйтынгавае дасье установы  ўключае 8 дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў і 3 – абласных, у раённай бібліятэцы працуе супрацоўнік з тытулам “ Майстар Мінскай вобласці”.  У дасціпнай маркетынгава–рэкламнай форме ў ходзе акцыі былі прадстаўлены інавацыйнасць і крэатыўнасць, фірменны стыль дзейнасці Бярэзінскай  бібліятэкі  з  разнастайным  грамадска-культурным сервісам і  выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій,  гуманітарна-сацыяльным, культуравызначальным, беларусазнаўчым складнікамі. Крэатыўную бібліятэчную прастору з лепшымі перспектыўнымі напрацоўкамі і асаблівасцямі творчага аспекту дзейнасці і ўзаемадзеяннем з насельніцтвам,  працоўнымі калектывамі, школамі горада  прэзентавалі вернісаж-экспазіцыя “Бібліятэка: сучасная, цікавая, патрэбная” і фотакалаж “Бібліятэкар - прафесія творчая”.

Агіт-кампанія “Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць” уключала акцыю “Будзь у трэндзе! Чытай беларускае!” Выстава-карусель “Беларуская літаратура: нам ёсць чым здзіўляць свет” пазнаёміла з навінкамі беларускай мастацкай прозы. Тэатр аднаго акцёра  ажывіў  сюжэты апавяданняў Ніны Рыбік, Валянціны Кадзетавай, Вольгі Данілавай  з літаратурным асэнсаваннем злабадзённых пытанняў жыцця сям’і і грамадства.

        

Просмотров: 229 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar