08:50
Бібліятэка-гораду і гараджанам

 Імідж-акцыя “Беларусь бібліятэчная”, якая доўжылася на Бярэзіншчыне з 15 па 19 верасня ўключала  мерапрыемствы для розных катэгорый насельніцтва па рэкламе крэатыўнай прасторы і сервісных паслуг раённай бібліятэкі, аматарскіх аб’яднанняў і творчых праектаў “Бібліятэка-гораду і гараджанам”.      Чацвёртым, заключным мерапрыемствам інфармацыйна-рэкламнай кампаніі стала тэатр-акцыя  “Давайце пачытаем разам”, здзейсненая 19 верасня тэатрам аднаго акцёра галоўнай бібліятэчнай ўстановы горада. Для наведавальнікаў аддзялення дзённага знаходжання пажылых людзей ТЦСАН было зладжана арт-прадстаўленне кароткіх апавяданняў сучасных празаікаў з літаратурна-мастацкіх часопісаў “Нёман”, “Полымя”, “Белая вежа”. Разнапланавая інтанацыйная палітра, малагабарытныя рэквізіты, умела знойдзеная дэталь-сімвал дапамаглі раскрыць сюжэты літаратурных шэдэўрыкаў Н.Рыбік “Той, хто ведае”, В.Кадзетавай “Сумка з металічнай засцёжкай” і “Плётка”, С.Грышкевіча “Ліфт”, В.Данілавай “Магазін “Зорны вальс”, В.Сазонава “Бабулін шаптун”, а таксама нашай зямлячкі Н.Федаровіч “Мабільнік”. Экспромт-акцыя “Прачытай залпам” з чытаннем  літаратурных мініяцюр суправаджалася раздачай ўпаковак соку, на якіх былі замацаваны тэксты твораў.  Арт-чытанні праходзілі за кубачкам духмянай кавы. 

 

Просмотров: 249 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar