08:55
Божае слова – крыніца надзеі

 27 верасня адно з дванаццаці галоўных двунадзесятых святаў праваслаўных хрысціян - Уздвіжанне Крыжа Гасподняга. Для прыхаджан вескі Багушэвічы  гэта амаль што галоўнае свята, бо тут знаходзіцца царква Уздвіжання Крыжа Гасподняга. У гэтым годзе святкаванне было асабліва ўрачыстым, таму што хрэсны ход працягваўся да пачатку вескі, дзе быў усталяваны і асветлены паклонны крыж. Пасля службы адбыўся святочны абед ў мясцовай бібліятэцы-клубе, потым удзельнікі свята наведалі кніжную выставу “Божае слова – крыніца надзеі”. 

Просмотров: 242 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar