16:25
“Будзе жыць прырода – будзем мы!

У Брадзецкай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” быў наладжанны літаратурны агіт–пункт “Будзе жыць прырода – будзем мы!” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і членаў клуба “Прастаквашына” паводле твораў М.Прышвіна да 150–годдзя з дня нараджэння пісьменніка-натураліста. Урыўкі з твораў юбіляра прынеслі нямала прыемных хвілін чытачам, дапамаглі адчуць  чароўную прыгажосць і непаўторнасць цудоўных краявідаў. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, расказалі пра свае першыя прачытаныя кнігі аб прыродзе і малявалі малюнкі. Мерапрыемства дапамагло рабятам усвядоміць неабходнасць зберагаць родную прыроду, каб радавацца яе хараству.

 

Просмотров: 112 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar