13:09
Быць здаровым – модна і прэстыжна
7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Сусветная арганізацыя па ахове здароўя (СААЗ) нагадвае, што простымі крокамі мы можам абараніць сваю сям'ю і абараніць сябе. Абавязак бацькоў - забяспечыць, каб іх дзеці з самага пачатку мелі здаровыя звычкі. Ніколі не позна пачаць уносіць змены ў свой лад жыцця. Таму на працягу тыдня моды на здароў’е “Быць здаровым – модна і прэстыжна” Багушэвіцкая бібліятэка-клуб запрашае сваіх чытачоў пазнаеміцца з інфармацыяй аднаіменнай выставы. А 3 красавіка пад час дыскатэкі ўдзельнікі акцыі “Школьніку не да твару шкодныя звычкі” запісалі відэа-зварот, у якім падзялілісь сваімі правіламі здаровага ладу жыцця і запрасілі ўсіх жадаючых далучацца да каманды ЗЛЖ.
(Спасылка на відэа: https://www.youtube.com/watch?v=ZBCqyrEKzvE)
Просмотров: 229 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar