13:34
Cамавыдавецкая дзейнасць па выпуску серыі інфармацыйна-краязнаўчых даведнікаў

ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" ажыццяўляе самавыдавецкую дзейнасць па выпуску серыі інфармацыйна-краязнаўчых даведнікаў, якія карыстаюцца попытам у насельніцтва. Шэраг неардынарных паказчыкаў чалавечых і вясковых намінантаў мясцовага Алімпа змяшчае арыгінальная “Кніга рэкордаў бярэзінскіх вёсак і вяскоўцаў”.  Даведнік “Вось дык вёска! Вось дык мы!” – гэта маленькія хронікі бярэзінскіх вёсак і вёсачак, якія стагоддзямі пісаліся лёсамі іх жыхароў.  Матэрыял прадстаўлены па адміністрацыйна-тэрытарыяльным прынцыпе: сельскі Савет і вёскі ва ўсёй гісторыка-падзейнай і людской адметнасці  ў алфавітным раскладзе з фотаздымкамі. Інфармацыйна-краязнаўчы даведнік “8 брэндаў зямлі Бярэзінскай” уключае наступныя раздзелы: “Помнікі архітэктуры”, “Помнікі прыроды”, “Бярэзінскія знакамітасці”, “Абрады”, “Музеі”, “Фестывалі”, “Святыя крыніцы”.

Просмотров: 152 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar