10:40
Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”

На чарговым пасяджэнні клуба экалагічных ведаў “Беразавічок” Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба абмяркоўвалась   тэма “Экалагічна дружалюбны лад жыцця”. Спачатку аматары прыроды адказалі на пытанне, як мы шкодзім прыродзе і выяснілі, што такое "вуглеродны след", і як яго паменшыць. А потым склалі памятку «сябра прыроды». Кожны жыхар планеты можа ўнесці свой уклад у справу аховы навакольнага асяроддзя: ачысціць ад смецця прылеглую тэрыторыю, высаджваць  дрэвы, купляючы рэчы, аддаваць перавагу шматразовай і арганічнай прадукцыі. І, напэўна, галоўнае, задумацца, што не толькі адзін дзень трэба клапаціцца аб навакольным асяроддзі. Час мяняць звычкі, імкнуцца, каб экалогія стала ладам жыцця.  

Просмотров: 161 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar