16:34
“Чароўны свет бібліятэкі”

8 лютага 2019 года Бярэзінская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў пачатковых класаў СШ№3 на экскурсію “Чароўны свет бібліятэкі”. Маленькія наведвальнікі падрабязна пазнаёміліся з правіламі карыстання кніжным фондам,  з найбольш цікавымі кнігамі і часопісамі, дзейнасцю клубаў па інтарэсах і лялечнага гуртка “Пятрушка”. Пасля мерапрыемства вучні запісаліся ў бібліятэку, жадаючыя ўзялі кнігі.

Просмотров: 485 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar