08:54
Чытай-дворык пад ліхтаром міласэрнасці
18 чэрвеня наведвальнікаў прымаў чытай-дворык міласэрнасці, наладжаны супрацоўнікамі Бярэзінскай раённай бібліятэкі для маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН у зялёнай зоне дваровай тэрыторыі раённага цэнтра рамёстваў. Інтэрактыўная пляцоўка прапанавала імправізаваную праграму “Плады міласэрнасці з Дрэва жыцця”. З ужываннем прыёмаў монатэтраалізацыі гісторый з Чорнай і Чырвонай кніг наведвальнікі чытай-дворыка спазнавалі асновы спагадлівых адносінаў да прыроды, пажылых і нямоглых людзей, родных і сваякоў. Запальвалі светлячкі-маячкі ад ліхтарыка Феі Дабрыні, спрабавалі “залатыя яблычкі” з Дрыва жыцця, шукалі ключык да чароўнага куфэрка кніжна-жыццёвай мудрасці “Жывое любіць – добрым быць”. Фігуркі птушак і звяроў – насельнікаў дворыка міласэрнасці служылі кульмінацыйным суправаджэннем актуальнай тэматыкі.
Просмотров: 175 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar