16:14
«Да кніжных скарбаў дакрануся ...»


Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Упершыню святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў 1994 годзе ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі Полацку.
Беларусь заўсёды лічылася краінай высокай кніжнай культуры. Гісторыя беларускай кнігі багатая на вялікіх людзей, якія ўнеслі свой важкі ўклад у развіццё культуры не толькі нашай краіны, але і свету. Да Дня беларускага пісьменства ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Да кніжных скарбаў дакрануся ...».
Кнігі апавядаюць пра жыццё і творчы шлях вялікіх дзеячоў беларускай культуры і асветы, мысляроў-гуманістаў, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны. Асобнае месца займае ўнікальнае выданне -“Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.
Францыск Скарына – беларускі першадрукар, гуманіст, асветнік,які быў свецкім чалавекам-вучоным, пісьменнікам, медыкам, знакамітым выдаўцом. Ён лічыў, што па кнігах Свяшченнага Пісання можна вучыць не толькі грамаце, але і спасцігаць сем вызваленых навук (граматыку, рыторыку,дыялектыку,арыфметыку,геаметрыю,музыку і астраномію)-эталона вучонасці ў Заходняй Еўропе. Выданне Францыскам Скарынам, доктарам у лекарскіх навуках, Бібліі мела велізарнае значэнне ў гісторыі асветы і культуры не толькі ўсходніх славян, але і ўсяго славянскага свету. Скарына быў выключна смелым чалавекам, калі ў такой кнізе, як “Біблія”, змясціў гравюры свайго партрэта, тытулы, прадмовы, сказанні, пасляслоўі, сюжэты з жыцця сялан і гараджан. Для таго часу гэта была вялікая з,ява ў духовным жыцці і наватарства ў выдавецкай справе.
Яшчэ на выставе прадстаўленаы факсімільнае выданне першага ў свеце“Буквара”
(1618г.), мастацка ілюстраванае энцыклапедычнае выданне “Кніжная спадчына Беларусі”.
Выстава прадставіць цікавасць усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Просмотров: 306 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar