18:35
Добрая традыцыя

Стала добрай традыцыяй для наведвальнікаў бібліятэчных мерапрыемстваў напярэдадні праводзіць азнаямленчыя экскурсіі па Бярэзінскай раённай бібліятэцы, якая непазнавальна змяніла сваё аблічча пасля сёлетняй рэканструкцыі быдынку. Гімназісты ахвотна прымяралі вобраз чытача на ўтульным бібліятэчным дыванчыку, знаёміліся з выставамі, адрасаванымі моладзі і з перыядычнымі выданнямі на любы чытацкі густ, здзіўляліся таленавітым землякам, чые жывапісныя карціны прадстаўленыя ў бібліятэцы і знакамітасцям, якія складаюць гонар і славу Бярэзінскага краю.

Просмотров: 154 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar