08:13
Дзеці супраць вайны
Патрыятычны дворык “Дзеці супраць вайны” Бярэзінскай раённай бібліятэкі 15 чэрвеня адкрыў тыдзень “Вайна – злачынства перад дзяцінствам”, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў вайны і 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Першымі патрыятычны дворык наведалі выхаванцы малодшага ўзросту лагера дзённага знаходжання СШ №2 г. Беразіно. У ходзе акцыі “Чытаем разам кнігі аб вайне” вулічны тэатр кнігі “Вайна вачыма дзяцей” прадставіў шчымлівыя аповеды пра бязрадаснае маленства герояў апавяданняў Віктара Улюценкі “Абпаленнае дзяцінства”, Віктар Праўдзіна “5 цукерак ад Фрыца”, Андрэя Герашчынкі “Ваверчаня”, Анатоля Смалянкі “Пілотка”, Галіны Васілеўскай “Белыя парасончыкі з таполі”. Кожны твор гучаў абвінавачваннем і прысудам вайне. Уражанні ад тэатралізаванных споведзяў дапаўняў фотавернісаж “Дзяцінства, расстралянае вайной”. Заключным акордам мерапрыемства стала акцыя “Мы- супраць вайны”. Шчаслівае дзяцінства пад мірным небам сімвалізавала раздача цукерак – спрадвечнага ласунка дзяцей.
Просмотров: 202 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar