16:27
Дзень роднай мовы


Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. Таму 21 лютага ў Багушэвіцкай бібліятэке гучала толькі беларуская мова. Дзве каманды аматараў роднай мовы дэманстравалі свае веданне мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі, удзельнікі клуба "Беразавічок", адказвалі на пытанні пра гісторыю свята, перакладалі словы і ўрыўкі твораў, узгадвалі выказваннi пра родную мову, расказвалі вершы i нават з цікаўнасцю слухалі песні на роднай мове, калі даведаліся, што па мелагучнасці наша мова саступае толькі італьянскай. Каб выпрацаваць звычку размаўляць на роднай мове, дзецям прапанавалі больш чытаць беларускіх кніжак, выстава якіх была прадстаўлена на працягу віктарыны-гульні «Таямніцы беларускіх слоў”.

Просмотров: 357 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar