08:56
Дзень роднай мовы

21 лютага ў Любушанскім дзіцячым садку ў рамках раённай культурна-асветніцкай акцыі "Мова малой радзімы - мова народнай душы" да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў дзень беларускай казкі "Кот-баюн чытае казку". З вялікай цікавасцю выхаванцы старэйшай групы садка даведаліся, што на нашай планеце існуе шмат краін і розных народаў якія размаўляюць на сваёй мове. Мы жывём у краіне пад назвай Беларусь, мы - беларусы і наша родная мова - беларуская. Да ўвагі дзяцей былі прадстаўлены маляўнічыя выданні казак беларускіх пісьменнікаў. Разам са сваім памочнікам Катом-баюном бібліятэкар прачытала ўголас вершаваную казку мясцовага пісьменніка Уладзіміра Несцяровіча "Падмануты мядзведзь". 

Просмотров: 325 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar