14:45
Экскурсія ў касцёл Божага Цела Хрыста

У Багушэвіцкай СІБК ГУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка"  ў шосты школьны дзень 13 мая 2023 года адбылася экскурсія ў касцёл Божага Цела Хрыста, які знаходзіцца ў аграгарадку Багушэвічы на жывапісным беразе ракі Уса і мае багацейшую гісторыю свайго існавання з 1862 года. З вялікай цікавасцю слухалі дзеці, навучэнцы Багушэвіцкай сярэдняй школы  прыхаджанку касцёла Таццяну  Іванаўну  Воюш, якая выступіла ў ролі экскурсавода і паведаміла   шмат пазнавальнага  аб   гісторыі    касцёла, в. Багушэвічах, а таксама  адказала  на  пытанні. Усе удзельнікі экскурсіі засталіся задаволены, яны атрымалі не толькі прыемныя і захапляльныя ўражанніі, але і шмат карысных ведаў, а яшчэ ў рабят  ўзнікла  жаданне   вывучаць  гісторыю   свайго края  і выкліканы  патрыятычныя пачуцці гонару, павагі і любові да Радзімы. 

Просмотров: 110 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar