11:30
Фантастычная сустрэча

26.06.2019 наша бібліятэка арганізавала сустрэчу з мясцовым пісьменнікам, часткова фантастам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, проста цікавай асобай і добрым сябрам бібліятэкі Алесем Бычкоўскім.

Пісьменнік пазнаёміў публіку са сваёй творчасцю, а менавіта з новай кнігай – зборнікам фантастычных, ці нават гіперрэалістычных апавяданняў “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”.

І па традыцыі герой сустрэчы адказаў на незвычайныя пытанні слухачоў.

Атрымалася ўтульна і атмасферна – так, як у кнізе Алеся.

 

Просмотров: 380 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar