11:59
І сёння з намі Купала і Колас

У рамках святкавання юбілеяў Народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа Бярэзінская цэнтральная бібліятэка прапануе выставу літаратуры: "І сёння з намі Купала і Колас"  да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменнікаў.

Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.

На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: "Новая зямля" , "На ростанях", "Песні жальбы", "Казкі жыцця", "Адвечная песня", " Раскіданае гняздо" інш.

А таксама зборы твораў і матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменнікаў.

Чакаем усіх.   

Просмотров: 138 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar