16:19
Імі ганарыцца Бярэзіншчына

Бярэзінскі край даў жыццё многім таленавітым людзям. Сярод іх пісьменнікі і навуковыя дзеячы, генералы і музыканты, мастакі і акцёры, міністры. Дзякуючы ім, Бярэзіншчына вядома нават за мяжой. Цэнтральнай бібліятэкай наладжаны выпуск серыі інфармацыйна-краязнаўчых даведнікаў “Імі ганарыцца Бярэзіншчына”, якія адлюстроўваюць усе матэрыялы, сабраныя бібліятэкай аб нашых славутых земляках. Даведнікі, спадзяёмся, будуць карысны тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і дапаможа ў яго глыбейшым вывучэнні.

Просмотров: 278 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar