08:16
ІМЯ НА ЛІТАРАТУРНАЙ КАРЦЕ РАЁНА

6 снежня 2019 г. Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкай для вучняў 8-ых класаў СШ№3 была праведзена экскурсія цыкла “Імя на літаратурнай карце раёна” з прэзентацыяй літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны”. Прысутныя больш падрабязна даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях вядомых беларускіх і малавядомых пісьменнікаў-землякоў. Госцем мерапрыемства стаў мясцовы пісьменнік-фантаст Алесь Бычкоўскі, які расказаў пра сваю творчасць, планы на будучае і прэзентаваў кнігу “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”.

Просмотров: 312 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar