09:36
Імя ў назве вуліцы

18 снежня патрыятычная субота “Імя ў назве вуліцы” была адрасавана старшакласнікам СШ №3 да 105-годдзя М.Рамановіч і 520-годдзя Беразіно. Кожная 8-я вуліца ў Беразіно названа ў гонар герояў вайны. Самая маладая навучальная ўстанова райцэнтра – СШ №3 размешчана на вуліцы Марыі Рамановіч, навучэнцам цікава ведаць яе радаслоўную.    Супрацоўнікі раённай бібліятэкі распавялі пра дзіцячыя гады дзяўчынкі з бярэзінскай вёскі Ягадка, пра яе шчаслівае настаўніцтва перад вайной на Магілёўшчыне, пра суровыя гераічныя будні партызанскай сувязной, разведчыцы 208-ага партызанскага атрада і падрыўніка 345-ага асобага атрада. У 27 гадоў наша зямлячка  гераічна загінула ў маі 1943 г на Гомельшчыне бліз вёскі Ліскі,  дзе і пахавана. Памяць М. Рамановіч увекавечана ў 1973 годзе   на помніку на тэрыторыі Пагосцкай школы выпускнікам, якія загінулі ў гады вайны, у паэме мясцовага журналіста і пісьменніка І. Маркевіча “Балада пра партызанку М. Рамановіч”, а таксама ў назве вуліцы горада.

Просмотров: 168 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar