11:49
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Гертруда Пятроўна Шчур  -  супрацоўнік   раённай газеты  ( 1976 -2006гг.).  Неаднаразовы параможца абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лепшы журналіст вобласці, дыпламант Саюза журналістаў Беларусі.  Аўтар тэкста гімна г. Беразіно, пранікнёных вершаў і паэм “Палыновая зорка ” (рэквіем у гонар героя – пажарнага В. Ігнаценкі), “Сонечны пэнзаль” (прысвячэнне мастаку В.Ваньковічу). 
 У 2004 годзе выдавецтва “Беларускі кнігазбор” выпусціла ў свет  зборнік вершаў Г.Шчур з малюнкамі У.Лукшы “Бярэзінскія краявіды”.Верш “Афганская ўдава” пакладзены на музыку.
 Г.Шчур была частым госцем літаратурнай гасцёўні Бярэзінскай раённай бібліятэкі. Плёнам супрацоўніцтва сталі самавыдавецкія выданні 3-х зборнікаў літаратурнай творчасці таленавітай зямлячкі. За цыкл вершаў , прадстаўленых  у бібліятэчных выданнях “Любімая сталіца” і”Мір без вайны і насілля”, Г.Шчур  адзначана дыпломам пераможцы Міжнароднага літаратурнага конкурсу “ Свет без вайны і насілля” (2006г.).

Просмотров: 195 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar