08:27
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

У 1961 годзе на старонках газеты “Чырвоная змена”  быў надрукаваны верш І.Маркевіча “Навальніца”. Так малады паэт упершыню выступіў у рэспубліканскім друку. Яго вершы друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, у рэспубліканскіх газетах. 
З 1964 года супрацоўнічаў у раённай газеце “Сцяг Леніна”.   З 1973 года ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”.  У 1973 г. выйшаў першы зборнік яго вершаў “Камандзіроўка”, у 1984 г. -  кніга паэзіі “Васількі” .   
Бярэзінская цэнтральная бібліятэка выдала самавыдавецкім шляхам  зборнік  паэзіі і прозы І.Маркевіча “Мой адрас” (2011г.) і паэтычны зборнік  “Вечны след” (2016г.)

Просмотров: 162 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar