09:59
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Громава Алена Мікалаеўна пачынала сваю працоўную біяграфію тэхнолагам раённага аб’яднання прадпрыемстваў грамадскага  харчавання. Вершы прывялі яе ў газету “ Сцяг Леніна”. Закончыла журфак БДУ. З 1991г. А.Громава працуе фотакарэспандэнтам у рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама”. Знаёма чытачам па публікацыям у выданнях рэспубліканскага друку. На працягу нескалькіх год запар яна выходзіла пераможцай па выніках конкурсаў, якія праводзіла газета “Рэспубліка” сярод фотакарэспандэнтаў Беларусі. А. Громава была адзначана дыпломам міжнароднай грамадскай арганізацыі “Надзея-Экспрэс”, амерыканскай дабрачыннай арганізацыі “СіціХоўпІнтэрнэшнл” і Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за ўдзел у рэспубліканскім фотаконкурсе “Таямнічасць мацярынства”. Член творчага аб’яднання “Фотамастацтва”.
Яна – аўтар паэтычнага ілюстраванага зборніка “С любовью, вам” (2009) і фотаальбома “Паралелі”(2013).

Просмотров: 165 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar