10:30
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Яблонская Галіна Антонаўна нарадзілася 21 студзеня 1970 г. у вёсцы Любушаны. Пасля заканчэння Любушанскай  школы паступіла ў Мінскі тэхнікум савецкага гандлю. Тэхнікум закончыла ў 1988 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай. Закончыла філфак БДУ.  З лютага 1995 г. прыйшла працаваць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Любушанскую школу, дзе і працуе зараз. Аўтар вершаў і апавяданняў. Друкуецца ў рэспубліканскіх газетах і штотыднёвай парафіяльнай газеце "Голас душы".  Прымала ўдзел у конкурсе Нацыянальнай бібліятэкі РБ "Залаты салавей" з працягам апавядання З. Бядулі "Калядны падарунак" і конкурсе перакладаў вершаў М. Багдановіча. У 2005 г. Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкай выдадзены зборнік літаратурнай творчасці  Галіны Яблонскай “Неба ззяе промнямі душы”. 

Просмотров: 214 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar