08:16
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Піскун Алена Міхайлаўна

Нарадзілася 13 ліпеня 1967 г. у вёсцы Лешніца. Пасля заканчэння 8 класаў Лешніцкай сельскай школы вучылася ў педкласе Барысаўскай СШ № 15. Завочна скончыла Барысаўскі педагагічны каледж і затым Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя М. Танка. Зараз жыве ў роднай вёсцы. Працуе настаўніцай пачатковых класаў у Лешніцкай сярэдняй школе. Аўтар вершаў,    якія друкаваліся на старонках раённай газеты.

Піскун Дзіна Васільеўна

Нарадзілася 10 кастрычніка 1989 г. у вёсцы Лешніца. Пасля заканчэння Лешніцкай сярэдняй школы вучылася ў БДМУ. Яе вершы друкаваліся на старонках раённай газеты.Удзельнік VII абласнога злёту-конкурсу маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”.

У 2007 г. Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкай выдадзены паэтычны зборнік”Родныя краявіды”. У яго два аўтары, маці і дачка – і адна любоў, любоў да Бацькаўшчыны, якая спяваецца сэрцамі прадстаўнікоў двух пакаленняў сям’і Піскун з вёскі Лешніца.

Просмотров: 177 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar