10:32
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Аўтухоў Мікалай Мікалаевіч

Нарадзіўся 1 красавіка 1975 г. у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. У 1998 г. закончыў БДАТУ, атрымаў спецыяльнасць інжынера-канструктара. Восенню 1998г. паступіў на службу ў органы ўнутранных спраў. Прайшоў шлях ад інспектара ДПС да начальніка ДАІ Бярэзінскага РАУС. У 2003г. завочна закончыў юрыдычнае аддзяленне Магілёўскага каледжа МУС РБ.

З дзяцінства цікавіўся гісторыяй і літаратурай. Першае апавяданне “Няўдалае паляванне” М.Аўтухоў напісаў у школе ў 6 класе. Першыя фантастычныя апавяданні з’явіліся ў 10-11 класах. М. Аўтухоў друкаваўся на старонках раённай газеты. У 2008 г. Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкай быў выдадзены зборнік рускамоўных апавяданняў М. Аўтухова “Повелевать временем”.

Просмотров: 186 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar