12:41
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Якавец Ірына Уладзіміраўна

Нарадзілася 8 лістапада 1995 г. у г.Беразіно. Вершы пісаць пачала з 10 гадоў. У 2013 г. закончыла з адзнакай Бярэзінскую гімназію і музычную школу па класу фартэпіяна і гітара.У 2015 г. І.Якавец прыняла ўдзел у фестывалі маладзёжных ініцыятыў “Час жыць”, атрымала дыплом аратарскага майстэрства і дыплом тэатральнага накірунку. У 2015 г. прыняла ўдзел у другім адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў “Мая мара”, атрымала дыплом лаўрэата  I ступені. У сакавіку 2016 г. стала лаўрэатам I cтупені 1-га  Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Музыки свет” у намінацыі “Мастацкае чытанне”. Удзельніца паэтычнага шоў “Эшафот”. Закончыла Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У 2020 г. атрымала спецыяльнасць рэжысёра. Актрыса тэатра беларускай драматургіі. У 2016 г. Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкай самавыдавецкім шляхам выдадзены паэтычны зборнік рускамоўных вершаў І.Якавец “Монолог душы”.

Просмотров: 224 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar