08:32
Ішлі дзяўчаты па вайне

Год Гістарычнай памяці актуалізуе патрыятычны складнік работы Бярэзінскай раённай бібліятэкі з моладдзю. Яркай формай далучэння сучаснікаў да подзвігу дзядоў і прадзедаў сталі прыёмы монатэатралізацыі паводле ўспамінаў удзельнікаў і сведак вайны. Патрыятычная субота 19 сакавика з’яднала старшакласнікаў горада сакавіцкай акцыяй “Жанчыны набліжалі Перамогу”. Тэатр маналога “Ішлі дзяўчаты па вайне” праз серыю споведзяў-успамінаў дазволіў паказаць жахлівасць баявых падзей і лёсаў жанчын, якія прайшлі дарогамі ваенных выпрабаванняў. Пранізліва гучалі гісторыі сціплых гераінь монатэатралізацыі – салдатак, медсясцёр, партызанак з выкарыстаннем рэквізітаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і далучэннем дзявочай часткі аўдыторыі да арт-паказа партрэтаў іх равесніц ваеннай пары. Такім чынам, мерапрыемства стала гучным жаночым абвінавачваннем вайне. Сучасніцам былі ўручаны анёлкі-абярэгі з пажаданнем светлай долі пад мірным небам.

Просмотров: 249 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar