14:39
Як ты дарага мне, мая родная мова.

  21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Безумоўна, беларуская мова - самая прыгожая, ласкавая, мілагучная. З гэтай нагоды  сёння ў адзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла гульня- падарожжа “Як ты дарага мне, мая родная мова”. Удзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячага садка №1. Рабята падарожнічалі па прыпынках: “Знаёмства”, “Ветлівыя словы”, “Танцавальны”, “Гульні”. Таксама была аформлена выстава “Знаёмімся з кнігамі на роднай мове”. Гэтае мерапрыемства дазволіла перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і які павінны шанаваць. 

     

Просмотров: 130 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar