08:26
ЮБІЛЕЙ ПІСЬМЕННІКА-ФРАНТАВІКА РЫГОРА НЯХАЯ

7 снежня 2019 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна прайшла літаратурная гадзіна "Думак і слоў уладар", прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Рыгора Няхая.

Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвы шлях і творчыя набыткі юбіляра, які нарадзіўся 5 снежня 1914 года ў вёсцы Сяліба Бярэзінскага раёна Мінская вобласці, быў сведкам будаўніцтва новай савецай дзяржавы і прыняў самы актыўны ўдзел у жыцці беларускай літаратуры. Прайшоўшы вогненнымі франтавымі і партызанскімі дарогамі, Рыгор Няхай як ніхто ведаў каштоўнасць мірнага неба над галавой і імкнуўся данесці свае пачуцці праз старонкі сваіх змястоўных твораў.

Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў выдадзены ў 1958 годзе зборнік аповесцяў і апавяданняў "Навальнічае рэха". Чытачы бібліятэкі Аліна Кавалева, Данііл Зайцаў, Ксенія Атрошчанка і Андрэй Шыпіцын прачыталі вершы Рыгора Няхая.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў больш падрабязна спыніўся на ўдзеле Рыгора Восіпавіча ў беларускім партызанскім руху, а таксама на ажыццяўленні вялікага пасляваеннага праекта па збору і выданню мемуараў беларускіх партызан, дзе Рыгор Няхай рабіў вялікую працу па літаратурнай апрацоўцы ўспамінаў.           

Просмотров: 426 | Добавил: tanzaickina | Теги: Брылёўская СБ
Всего комментариев: 0
avatar