22:15
К 90-годдзю М. Прашковіча

Чарговае паседжанне клуба “Землякі” Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуба было прысвечана 90-годдзю літаратуразнаўцы, гісторыка, крытыка, перакладчыка М. Прашковіча. На сустрэчы не толькі гучалі вершы знакамітага земляка, але і цікавыя факты яго біяграфіі. Напрыклад, М. Прашковіч сябраваў з многімі патрыятычна настроенымі беларускімі пісьменнікамі і навукоўцамі, асабліва з Л.Геніюш. У пачатку 1970-х ен збіраў сродкі на дапамогу ўкраінскім сябрам, якія былі абвінавачаныя ў нацыяналізме і пазбаўленыя работы. Некаторыя яго выступленні ў друку вылучаліся асаблівай палемічнай завостранасцю і атрымалі шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі. Так, рэцэнзія М. Прашковіча на кнігу А. Коршунава паслужыла ў 1966 г. падставай для спецыяльнай навуковай дыскусіі ў Акадэміі навук па пытаннях беларускай дзяржаўнасці.

Просмотров: 192 | Добавил: berezinolib | Теги: Бярэзінская цэнтральная бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar