08:17
Калядкі ў Багушэвіцкай бібліятэцы

Каляды - гэта самые чароўныя, самыя прыгожыя, самыя святочныя дні! Гэта час, калі выконваюцца самыя смелыя жаданні і загадваюцца новыя, яшчэ больш неверагодныя. А зімнія, доўгія вечары становяцца радасна-светлымі ад запаленых у кожным доме агенчыкаў і святла чалавечых душ. Вось такое светлае і радаснае свята адбылося ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе ў самы "шчодры" вечар. У госці да гаспадароў сапраўднай святочнай хаты прыйшлі калядоўшчыкі. Пасля святочных пажаданняў іх чакала ўрачыстая вячэра з сапраўднай куццей і рознымі прысмакамі, з гульнямі і жартоўнымі загадкамі, каляднымі вершамі і песнямі.    

Просмотров: 360 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar