08:35
Колас - дзецям

Хвілінкі радаснага чытання да юбілею знакамітага пісьменніка Якуба Коласа прайшлі ў дзіцячым пакоі Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі для выхаванцаў школьнага лагера. Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, паслухалі вершы і казкі. Для наведвальнікаў была таксама арганізавана кніжная выстава "Колас - дзецям", у ходзе знаёмства з якой дзеці адказвалі на пытанні віктарыны. Літаратурная спадчына, якую пакінуў нам Якуб Колас, беражліва захоўваецца ў бібліятэцы і карыстаецца попытам у чытачоў.   

Просмотров: 153 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar