08:00
Краязнаўчая агіт-кампанія ў Год малой радзімы

Цыкл мерапрыемстваў другога Года малой радзімы-2019 адкрыла агіткампанія “Ведаць роднае – справа годная”. Сярод наведвальнікаў сацыяльнага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту супрацоўнікі аддзела маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі правялі краязнаўча-патрыятычную агіт-кампанію “Зірні на свой край здзіўленымі вачыма!” Зацікаўленым землякам бібліятэкары прапанавалі рэкламную трыбуну “Год 2019: месца ў гісторыі”, “Імя на календары года” з прэзентацыяй календара знамянальных і памятных дат 2019 года. Прэзентацыйны агляд краязнаўчых навінак 2018 года пазнаёміў прысутных з цыклам самавыдатаўскіх даведнікаў Бярэзінскай раённай бібліятэкі серыі “Бацькаўшчына – гэта мы”. Важкасць краязнаўчага выдання “Вось дык вёска! Вось дык мы!” праілюстравала рэкламная інфарм-трыбуна “Стоп-факт” з рубрыкамі “Вясковыя брэнды”, “След гісторыі ў лёсе бярэзінскіх вёсак”, “Вёска на біс”, “Вяскоўцы, якім няма роўных”, “Тайна назваў нашых вёсак”. Адметнасці мясцовага дыялекту засведчала рэкламнае дасье “Мясцовы моўнічак” пад агульным лейтматывам “Што ні вёска – пагалоска”.

Асобным блокам была прадстаўлена рэклама паслуг бібліятэчнага экскурсійнага бюро “Краязнаўчы лекторый на колах” з цыклам выязных тураў па памятных мясцінах раёна “Малая радзіма вядомых землякоў”, “Гісторыя – у кожным камяні”, “Беразіно ў святле 5 стагоддзяў”, “7 цудаў Бярэзіншчыны”. Своеасаблівай анонс-афішай стала рэклама цыкла вечароў-прысвячэнняў Бярэзінскай раённай бібліятэкі “Чытайце біяграфію раёна ў міжрадкоўях біяграфій землякоў” да 95-годдзя раёна і Года малой радзімы.

Паказальна, што агіт-кампанія вылілася ў пачын добрай волі “Хачу ведаць – сэрца просіць” з ініцыяваннем стварэння на базе сацыяльнага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, у творчым партнёрстве з раённай бібліятэкай, аматарскай суполкі прыхільнікаў роднага краю “Краявед”.

Просмотров: 623 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar