13:43
Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны

Акцыя гонару і памяці “Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны” стартавала 7 жніўня 2019г. да Года малай радзімы, 95-годдзя раёна і 15-годдзя выхаду кнігі “Памяць. Бярэзінскі раён” і прысвечана краязнаўцу, настаўніку, археолагу П.А. Прыбыткіну. У аграгарадок Багушэвічы, дзе 50 гадоў жыў і працаваў патрыёт Бацькаўшчыны, адправілася творчая дэлегацыя з Беразіно і аграгарадкоў раёна з ліку энтэлігенцыі, паплечнікаў і аднадумцаў Прыбыткіна, журналістаў, ветэранаў педагагічнай працы. Зачынам стала акцыя “Масток памяці” з наведваннем хаты земляка. Потым бярэзінцы завіталі ў музей Багушэвіцкай школы, стваральнікам якога быў П.А. Прыбыткін.

Узнёслым акордам акцыі стала вечарына “Васілёк на жытняй ніве памяці” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі відэапрэзентацыю “Жыцця ўзнёслыя акорды” на аснове цікавых фактаў біяграфіі і фотаздымкаў з сямейнага архіва Прыбыткіных. Ля мікрафона шчырасці “Слова пра земляка” выступілі з успамінамі і словамі ўдзячнасці аматар краязнаўства І.Л. Жукоўскі, былыя калегі-настаўнікі і вучні, прадстаўнік Багушэвіцкага с/Савета. Пісьменнік, журналіст і мастак У.П. Несцяровіч адрасаваў земляку верш-прысвячэнне. Вечарыну ўдала аздобіла выступленне ў народным стылі самадзейнай артысткі раённага цэнтра культуры Маргарыты Хаметшынай. З аптымістычным лейтматывам “Жыццё закончылася – памяць застаецца” удзельнікі вечарыны пасадзілі каля будынку ўстановы культуры імянное дрэва ў гонар земляка – сімвал сувязі пакаленняў і памяці нашчадкаў.

Пачынам добрай волі стала рашэнне абсталяваць памятны знак ля хаты вядомага земляка і прысвоіць мясцоваму школьнаму музею імя Прыбыткіна.

Просмотров: 437 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 1
avatar
1 spo473 • 11:27, 14.08.2019
Огромная благодарность организаторам и всем участникам за эту встречу!!! Конечно, самая большая благодарность Вам, Тамара Николаевна! Вы так умеете душевно рассказать о важных вещах, Вас хочется слушать и слушать, и столько нового узнаешь!!! Спасибо от всех наших участников встречи Вам за прекрасные воспоминания, которые с нами остались!!! Приезжайте к нам чаще!!!
avatar