14:05
Куфэрак гісторыі раскрывае таямніцы

Старадаўняе мястэчка Багушэвічы здаўна аспрэчвала першынства з Беразіно, якое апярэдзіла на цэлы тыдзень у даце першага пісьмовага ўпамінання. У Багушэвічах 50 гадоў жыў і працаваў гісторык, краязнаўца, археолаг, асноўны ўкладальнік выдання раённай кнігі “Памяць”, стваральнік узорнага школьнага гісторыка-краязнаўчага музею П.А.Прыбыткін. Пры такім раскладзе, жыхары сучаснага аграгарадка Багушэвічы праяўляюць цікавасць да гістарычнай мінуўшчыны роднага края. У 6-ы школьны дзень багушэвіцкія школьнікі наведалі інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр Бярэзінскай раённай бібліятэкі, дзе захавана памятка падзей, якія вызначаюць лёс і адметнасць бярэзінскіх мясцін. Тут рабят чакала шмат уразлівых эмоцый і ўражанняў. Бібліятэчны экскурсавод у займальна-пазнавальнай форме прадставіў бярэзінскія цікавінкі, раскрыў таямніцы рэчавых экпанатаў, рэліквій, сімвалаў. З гонарам гучалі імёны землякоў на п’едэстале працы і сцягу салдацкага гонару, сярод якіх шмат нараджэнцаў в.Багушэвічы: міністр аховы здароўя М.Кавалёнак, народны артыст Беларусі В.Белахвосцік, генерал-лейтэнант К.Каваленка. Таямнічы куфэрак гісторыі раскрыў рабятам свае таямніцы, самыя цікаўныя і дасведчанныя атрымалі прызы з заахвочваннем жадання ведаць больш пра родны край.  

Просмотров: 140 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная раённая биб
Всего комментариев: 0
avatar